Як пачаць бізнэс з дому, знаходзячыся ў дэкрэтным адпачынку

Калі вы прачынаецеся ноччу ад плачу дзіцяці, думкі пра стварэнне бізнэсу здаюцца нерэальнымі, але дэкрэтны адпачынак можа быць ідэальным часам для старту.
young barefoot woman using laptop on floor near books in stylish living room

Для некаторых дзіця само па сабе з’яўляецца крыніцай натхнення для стварэння прадукта, які патэнцыйна можа запоўніць нішу на рынку бацькоўскіх паслуг і дазволіць вам пакінуць працу.

У рамках праграмы “Кропка росту” ProWomen By ладзіць сустрэчы з прадпрымальніцамі, якія распавядаюць, якім быў іх шлях развіцця бізнэсу.

1 верасня ў 19.00 заснавальніца брэнда драўляных цацак MILKYBABY Марыя Лібер (г. Віцебск) раскажа, як дэкрэтны адпачынак натхніў яе на адкрыццё ўласнай справы.

Вы даведаецеся:

  • як Марыі ўдаецца спалучаць працу лекарам, бізнэс і творчасць

  • як наладзіць вытворчасць рамесных тавараў

  • якія інструменты выкарыстоўваць у прасоўванні

  • як знаходзіць і ацэньваць новыя ідэі

  • як развіваць і маштабаваць сваю справу

Гэта бясплатнае анлайн-мерапрыемства, падключыцца можна з любога горада. На сустрэчы вы зможаце задаць Мырыі Лібер пытанні, якія цікавяць менавіта вас.

Рэгістрацыя на мерапрыемства на сайце ProWomen By

ProWomen Byнекамерцыйная арганізацыя, якая падтрымлівае дзяўчат, захопленых ідэяй сваёй справы. ProWomen By прыцягвае экспертаў, каб даць дзяўчатам неабходныя практычныя інструменты для запуску і развіцця свайго бізнесу, і дапамагае наладзіць патрэбныя бізнес-сувязі.

 

Тэкст ProWomen By

DAPAMOHA:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

72285763G-LS8MM5WYR7