Чаму крабы разбураюць нашыя мары?

crab busket
«Cōgitō ergō sum» знакаміты выраз Рэнэ Дэкарта перакладаецца на беларускую як «пакуль я думаю я існую». Я б крыху перайначыў гэты выраз:
«Я сапраўды жыву пакуль я мару».

Марыць важна, асабліва ў цяжкія, пераходныя часы. Без мары, без мэты чалавек пераўтвараецца на зомбі, што існуе ў двух вымярэннях. Адно з іх праца, другое канапа ля тэлевізара. Я вырашыў запытацца ў сваіх інста-сяброў аб іх марах. І іх адказы рэальна ўзнялі мне настрой.

 

І гэта толькі некаторыя з іх.

Але ці дастаткова марыць, ці мо варта ісці да сваёй мэты?

Канешне варта. Толькі часам не ўсё так проста. Не буду сцвярджаць за ўсіх, але падаецца, што многія з нас сутыкаліся з сітуацыяй, калі спрабуеш памяняцца, зрабіць першы крок да нечага новага і сутыкаешся з непаразуменнем з боку свайго атачэння.

«У цябе не атрымаецца», «навошта яно табе патрэбна», «ты бачыў сябе ў люстэрку», «колькі табе год, ты што малы?»

І гэтыя пытанні раптоўна абрываюць крылы і вяртаюць нас да той рэчаіснасці, дзе мара так і застанецца марай.

Гэты феномен мае назву crab bucket theory – ці па-нашаму тэорыя вядра з крабамі.

Сутнасць яго ў чым?

Калі лавіць крабаў і па адзіночцы кідаць у вядро. Яны знаходзяць спосаб як з гэтай паскі збегці. А калі туды адначасова кінуць некалькі крабаў, то кожны раз, калі хтось з іх будзе спрабаваць уцячы, іншыя будуць чапляцца і цягнуць яго назад. Такім чынам усёй кампаніяй урэшце патрапяць камусьці на смачную вячэру.

Так і з намі. Ў большасці сваёй людзі – ёсць эгаісты і кансерватары, што не гатовыя мяняць свае погляды. І калі хтосьці ў атачэнні спрабуе змяніць сваё жыццё, пачынаюць пужаць, адгаворваць, падначаваць, перашкаджаць.

І гэта важна разумець, бо нашае «вядро з крабамі» само па сабе не адпусціць цягам усяго жыцця. Спачатку нашымі «крабамі» могуць быць бацькі, настаўнікі ці сябры. Потым нашымі «крабамі» становяцца калегі, кіраўнікі, муж ці жонка, дзеці і так да той самай апошняй «вячэры».

Галоўнае пытанне, чаму так адбываецца? Пакуль мы нічога не спрабуем, мы зразумелыя і прадказальныя для іншых. Нашае жыццё і нашыя паводзіны не выклікаюць пытанняў, а адпаведна і нязручнасцяў. Калі мы пачынаем мяняцца, то атачэнню прыходзіцца пад гэтыя змены падстройвацца, як прынята цяпер казаць»выходзіць з зоны камфорту». Ці яно пачынае адставаць і адчуваць сябе горшым за вас. А гэтае нікому не да спадобы. Таму прасцей сцягнуць вас назад у «вядро».

Як з гэтым змагацца?

Змагацца тут не трэба, бо «крабы» застануцца «крабамі» пакуль самі не пажадаюць змяніцца. Максімум нашых магчымасьцей, данесці, растлумачыць тым, хто нам бліжэй за ўсё, сэнс нашай мары. А ў астатнім трэба зразумець, што за сваё жыццё мы самі нясем адказнасць. І калі нешта не задавальняе, ці мы да чагосьці імкнемся, то трэба браць справу ў свае клюшні-рукі і дамагацца рэзультатаў. Нехта з родных ці сяброў не прыме нашай новай рэальнасці і застанецца ў «мінулым жыцці». Але гэта іх выбар. І гэта не азначае, што мы павінны пад гэты выбар падстройвацца. КОЖНЫ АДКАЗНАСЦЬ НЯСЕ ЗА СЯБЕ. Калі не хочацца паліць масты ёсць жаданне захаваць гэтыя стасункі, то трэба паспрабаваць стварыць нейкую дыстанцыю, паміж сабой, сваімі марамі і нашымі «крабамі», па меншай меры не расказваць ім аб сваіх планах.

Важным момантам ёсць тое, што трэба навучыцца не дагаджаць усім і кожнаму. Вы ж не кацянятка каб усім падабацца.

Але пры гэтым не забывайцеся аб самаацэнцы. Бо калі вы паверыце ў свае сілы, то і іншым будзе прасцей гэта зрабіць.

Не рэагуйце на негатыў, спрабуйце бачыць не толькі чорнае. Калі бачыць толькі цемру, яна і праглыне. Таму шукайце пазітыўныя моманты.

 

Тэкст: Алесь Юшкоўскі

DAPAMOHA:

man scrolls news

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

72285763G-LS8MM5WYR7