Атрымаць новыя навыкі і павялічыць кошт на свае паслугі: бясплатны інтэнсіў для спецыялістак па анлайн-прасоўванні

Большасць людзей шукаюць патрэбныя ім тавары і паслугі ў інтэрнэце. Патэнцыйныя кліенты могуць быць у адным кліку ад вашай прапановы.

Новая бясплатная праграма ProWomen By “Стратасфера School дапаможа фрылансерам навучыцца распрацоўваць дыджытал-стратэгіі і перайсці ад выкарыстання разрозненага набору інструментаў да сістэмнага прасоўвання бізнесу кліентаў. Праграма праходіць анлайн, далучыцца можна з любога горада Беларусі.

online

На месячны інтэнсіў “Стратасфера School” запрашаюць спецыялістак па анлайн-прасоўванні, якія працуюць як фрылансеры, індывідуальныя прадпрымальнікі ці заснавальніцы невялікіх маркетынгавых агенцтваў. Ва ўдзельніц павінен быць вопыт анлайн-прасоўвання і працы з заказчыкам у адной са сфер — вядзенне сацсетак і запуск рэкламы, капірайтынг, распрацоўка маркетынгавай і дыджытал стратэгіі.

Для ўдзелу неабходна падаць заяўку да 28 ліпеня і прайсці адбор. Чым падрабязней будзе запоўнена заяўка, тым больш шанцаў патрапіць на навучанне.

Старт навучання — 2 жніўня 2022 года.

Чаму вы навучыцеся?

Выбудоўваць адносіны з заказчыкам і ацэньваць праект.

Вывучаць аўдыторыю і канкурэнтаў, каб лепш прасоўваць прадукт.

Прыцягваць большую колькасць кліентаў, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі і каналы прасоўвання.

Ствараць адзіны стыль камунікацыі і пазіцыянавання прадукта або паслугі.

Ставіць мэты прасоўвання і кіраваць канверсіямі.

Распрацоўваць дыджытал-стратэгіі для заказчыкаў, каб прыцягваць новых кліентаў.

Працягласць: 1 месяц — 6 модуляў (па 2 гадзіны кожны) і 4 сустрэчы з эксперткамі для кансалтынгу і зваротнай сувязі па хатніх заданнях.

Поўная праграма і расклад модуляў даступныя па спасылцы.

Акрамя інтэнсіву, арганізатары плануюць бясплатныя анлайн-сустрэчы па дыджытал-прасоўванні «Стратасфера Talks» і асобную праграму для прадпрымальніц, якія самі прасоўваюць бізнэс, «Стратасфера Camp».

Даведацца больш пра дадатковыя магчымасці праграмы “Стратасфера” можна на сайце ProWomen By

ProWomen Byнекамерцыйная арганізацыя, якая падтрымлівае дзяўчат, захопленых ідэяй сваёй справы. ProWomen By прыцягвае экспертаў, каб даць дзяўчатам неабходныя практычныя інструменты для запуску і развіцця свайго бізнесу, і дапамагае наладзіць патрэбныя бізнес-сувязі.

 

Тэкст ProWomen By

DAPAMOHA:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

72285763G-LS8MM5WYR7