Кропка росту: анлайн-сустрэча пра асаблівасці адкрыцця бізнэсу ў б’юці-сферы

Расказаць пра свае дасягненні і поспехі ў бізнэсе гатовы многія, а вось сумленна падзяліцца гісторыяй памылак, падказаць, як пазбегнуць правалу, паказаць свой бізнэс знутры гатовы не ўсе. ProWomen By папрасіла прадпрымальніц з розных сфер дзейнасці расказаць, які быў іх шлях развіцця бізнэсу.

Сустрэчы будуць праходзіць у Zoom і адкрыты для ўсіх жадаючых. Вы даведаецеся пра стратэгіі развіцця розных відаў бізнэсу, інструменты для маштабавання, як прыцягваць кліентаў і праводзіць дыягностыку бізнэсу. Прадпрымальніцы раскажуць, што яны рабілі на розных этапах сваёй справы, што атрымлівалася, а што прыйшлося перагледзець і перарабіць нанова. Каб вы маглі даведацца, што цікавіць менавіта вас, на сустрэчах будзе час для пытанняў.

Рэгістрацыя на першую сустрэчу адкрыта на сайце ProWomen By

nyx lipstick beside eye shadow palette

4 жніўня пра свой вопыт у бізнэсе распавядзе Дар’я Дудко, заснавальніца Tint Brow Bar.

Як і многія майстры б’юці-сферы, Дар’я пачынала працаваць дома. Заснавальніца Tint Brow Bar раскажа, якія дзеянні і рашэнні дапамаглі ёй маштабавацца да броў бараў у двух гарадах Беларусі. Вы даведаецеся пра стварэнне каманды, прасоўванне, аўтаматызацыю працэсаў і канкурэнцыю ў сферы прыгажосці.

Сустрэчы з прадпрымальніцамі праходзяць у рамках праграмы “Кропка росту”. Праграма распрацавана для жанчын, якія вядуць бізнэс у Беларусі і хочуць падыходзіць да гэтага сістэмна: ад пастаноўкі мэт і фінансавай дыягностыкі бізнесу, да работы над лідэрскімі якасцямі і прадуктыўнасцю, якія адчуваюць разгубленасць у новых умовах, але хочуць захаваць і развіваць сваю справу.

Арганізатары спадзяюцца, што ім атрымаецца натхніць удзельніц сустрэч на змены і важныя рашэнні, якія дапамогуць рушыць наперад у развіцці бізнэсу або зрабіць першы крок да сваёй справы.

Даведацца больш пра праграму “Кропка росту” і зарэгістравацца на сустрэчу можна па спасылцы.

ProWomen Byнекамерцыйная арганізацыя, якая падтрымлівае дзяўчат, захопленых ідэяй сваёй справы. ProWomen By прыцягвае экспертаў, каб даць дзяўчатам неабходныя практычныя інструменты для запуску і развіцця свайго бізнесу, і дапамагае наладзіць патрэбныя бізнес-сувязі.

 

Тэкст ProWomen By

DAPAMOHA:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

72285763G-LS8MM5WYR7