ProWomen By запускае бясплатную анлайн-праграму навучання для прадпрымальніц «Кропка росту»

Кожны малы бізнес унікальны і індывідуальны, кожны нясе свае рызыкі і выгады ў складаныя эканамічныя часы. Ва ўмовах вызначальнасці немагчыма скапіяваць чужую стратэгію развіцця, але ёсць некаторыя агульныя рашэнні, якія могуць дапамагчы справіцца з рызыкамі і ўтрымаць сваю справу на плаву.

Некамерцыйная арганізацыя ProWomen By запускае бясплатную анлайн-праграму «Кропка росту». Праграма распрацавана для жанчын, якія вядуць бізнес у Беларусі і хочуць падыходзіць да гэтага сістэмна: ад пастаноўкі мэтаў і фінансавай дыягностыкі бізнесу, да работы над лідарскімі якасцямі і прадуктыўнасцю, што адчуваюць разгубленасць у новых умовах, але хочуць захаваць і развіваць сваю справу.

pw-rgiony

Гэтая праграма для прадпрымальніц, што:

  • зарэгістраваныя ў Беларусі як самазанятыя, рамесніцы ці ІП;
  • выступаюць (са-)заснавальніцай юрыдычнай асобы, зарэгістраванай у Беларусі або (са-)заснавальніцай праекта;
  • працуюць з кліентамі з Беларусі;
    вядуць бізнес у адзіночку ці з невялікай камандай;
  • сутыкнуліся з адтокам кліентаў і памяншэннем выручкі, або выйшлі на пастаянны ўзровень даходу і ніяк не могуць яго павялічыць;
    самастойна разбіраюцца з усімі бізнес-працэсамі;
  • жадаюць трапіць у асяроддзе прадпрымальніц і разам працаваць над развіццём бізнесу.

Прыём заявак на анлайн-праграму «Кропка росту» адкрыты да 26 траўня ўключна.

Удзел бясплатны. Залічэнне адбываецца па выніках конкурснага адбору. Старт заняткаў – 31 траўня.

Анлайн-праграма «Кропка росту» разлічана на два месяцы. За гэты час удзельніцы правядуць дыягностыку свайго праекта, паставяць мэту і вывучаць розныя тэхнікі і інструменты, якія дапамогуць яе дасягнуць, вызначаць напрамак для стратэгічнага развіцця бізнесу, складуць план дзеянняў на бліжэйшыя тры месяцы.

Поўная праграма і расклад модуляў даступныя па спасылцы.

Пасля заканчэння праграмы выпускніцам адкрыюцца дадатковыя бонусы: кансалтынг ад экспертак і сустрэчы з прадпрымальніцамі, якія стварылі паспяховыя бізнесы, а таксама магчымасць выпусціць інтэрв’ю пра сябе і сваю справу на сайце prowomen.by і стаць настаўніцай для прадпрымальніц-пачаткоўцаў.

Падрабязнасці на сайце ProWomen.

Мы ўпэўненыя, у вас усё атрымаецца!

ProWomen By – некамерцыйная арганізацыя, якая падтрымлівае дзяўчат, захопленых ідэяй сваёй справы. ProWomen By прыцягвае экспертаў, каб даць дзяўчатам неабходныя практычныя інструменты для запуску і развіцця свайго бізнэсу, і дапамагае наладзіць патрэбныя бізнэс-сувязі.

 

Тэкст ProWomen By

DAPAMOHA:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

72285763G-LS8MM5WYR7